|
Валерый Карбалевіч: “Беларусы пакуль не могуць паверыць, што разрушылася іх стабільнасць” |
|
27.03.2009 г. |
 Усерасійскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі правёў сацыялагічнае апытанне насельніцтва краін СНД з нагоды наступстваў сусветнага крызісу. Толькі 30 працэнтаў беларусаў заявіла, што яны адчулі наступствы крызіса. Палітолаг Валерый Карбалевіч распавядае карэспандэнту Пагоні, чаму так адбылося. - Справа ў тым, што беларусы пакуль не могуць паверыць, што разрушылася іх стабільнасць, - кажа ён. – Беларускія СМІ доўгі час фарміравалі вобраз беларускай мадэлі эканомікі і Аляксандра Лукашэнкі, як гарантаў стабільнасці.
Ідэя стабільнасці і была стрыжнем беларускай ідэалогіі. Таму да беларусаў крызіс яшчэ пакуль як бы і не дашоў. Пасля дэвальвацыі крыху ачомаліся, заробкі пачалі зніжацца толькі цяпер. Думаю, што, калі б апытанне правядуць ў маі, то лічбы будуць зусім іншыя. Алесь Заблоцкі Фота сайта Аляксандра Казуліна |