|
На адным з форумаў сайту пра тэлебачанне Беларусі tv.tut.by з’явілася інфармацыя пра тое, што магчыма з першага красавіка у Беларусі будуць забароненыя да паказу каналы: РЭН ТБ, Першы, ТВЦ, РТР - Планета, НТБ-МІР. Варта адзначыць, што яшчэ на мінулым тыдні некаторыя аглядальнікі ў Беларусі падкрэслівалі, што збоку расейскіх СМІ і ў першую чаргу ў тэлебачанні назіралася ажыўленне крытычна-гумарыстычных праграмаў, якія закранаюць асобу кіраўніка Беларусі. Надзвычай папулярнай стала праграма Пражэктар Пэрыс Хілтан.
Сайт пра тэлебачанне паведамляе, што ўказанне аб забароне вяшчання папулярных расейскіх тэлеканалаў пакуль вуснае. А паведамленне гэта паступіла збоку пастаўшчыкоў кабельнага тэлебачання.
Намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч спаслыўшыся на занятасць і на нараду не знайшла часу каб ўдакладніць, або абвергнуць гэтую інфармацыю:
- Прабачце, але ў мяне зараз нарада і яе не хачу яе перарываць, прабачце!
- А калі можна патэлефанаваць?
- Пасля нарады, калі ласка.
Тым не менш пасля нарады ў кабінеце Ліліі Ананіч адбіралі слухаўку яе калегі і прасілі тэлефанаваць з раніцы наступнага дня, таму што намесніцы міністра не будзе ў кабінеце.
Гэтае паведамленне не было пацверджана прэсавымі службамі тэлеканалаў.
Антон Назараў, кіраўнік прэсавай службы РЭН ТБ кажа, што нейкага ліста яны не атрымлівалі:
- У прынцыпе я нават не зусім разумею па якой прычыне нас могуць адключыць. Але калі нейкае рашэнне і прынята на гэты конт, то пакуль што мы афіцыйна не атрымалі паведамленняў, таму каментаваць практычна і няма чаго.
Паводле tv.tut.by рашэннем аб прыпыненні вяшчання тэлеканалаў стаў сюжэт, якія сапраўды закранаў асобу Лукашэнка. Пастаўшчыкі паслуг кабельнага тэлебачання ў Беларусі таксама на дадзены момант не атрымалі паведамленняў.
У прыватнасці ў фірме “Космас ТБ” адзначылі, што забарона паказу цягне за сабою даволі цяжкія наступствы:
- Мы не з’яўляемся СМІ, а толькі ажыццяўляем тэхнічныя функцыі: падключэнне да тэлеканалаў. Таму мы звязаны дамовамі з тэлеканаламі, а гэта юрыдычныя дакументы, і пакуль мы не атрымаем пісьмовую інфармацыю, мы не можам нешта каментаваць. А такой інфармацыі ў нас сапраўды няма.
Ва упраўленні электронных СМІ Міністэрства інфармацыі таксама нічога не змаглі праясніць па гэтым пытанні:
- Неведаю на якім сайце з’явілася гэтая інфармацыя, патрэбна паглядзець яе...
У цэлым расейскія тэлеканалы здзівіліся гэтаму паведамленню, незразумела, якім чынам ў беларускага боку есць прэтэнзіі і якога яны кшталту.
Сяргей Скулавец, Радыё Рацыя.
|