Надвор'е

Надвор`е ў Гродне на тры днi

Апошнія Навіны


Цэпкала: беларускай аперацыйнай сістэмы не будзе
20.08.2009 г.
Беларуская АС - гэта міф?Дырэктар Парка высокіх тэхналогій Валерый Цэпкала паставіў пад сумненне грандыёзны праект па стварэнню беларускай аперацыйнай сістэмы:

– Аперацыйных сістэм для персанальных кампутараў сёння ўсяго дзве ў свеце: адна на базе Microsoft, іншая – Apple. Ёсць яшчэ Linux як платформа для стварэння АС.
І я на сёння не бачу перспектыў для стварэння аперацыйнай сістэмы на тэрыторыі не толькі краін СНД, але і ў Еўропе.
Думаю, яна можа з'явіцца там, дзе існуе магутны ўнутраны рынак, які адлучаны ментальна і лінгвістычна. Я, у прынцыпе, чакаю, што такая АС з'явіцца ў Кітаі, дзе жыве 25% насельніцтва Зямлі. Але прыйдзецца канкураваць са звыклымі аперацыйнымі сістэмамі... 
Беларуская АС, з майго пункта гледжання, гэта міф.
Яе стварыць можна, узяўшы ў дзяржавы грошы, але яе немагчыма будзе падтрымліваць. Ці дзяржава ўвесь час павінна будзе плаціць-плаціць-плаціць, каб працавалі спецыялісты, якія б яе ўдасканальвалі. А калі яе трэба было б прадаваць, тады ўзнікае пытанне: чым яна была б лепш прапановы ад Microsoft ці Apple?

Паводле Ежедневника 

 
« Папяр.   Наст. »

Апытанне

Ці пойдзе Лукашэнка на гэтыя крокі?
 
© 2010 Pagonia
Joomla! is Free Software released under the GNU/GPL License.