Надвор'е

Надвор`е ў Гродне на тры днi

Апошнія Навіны


Прадпрымальнікі прапаноўваюць правесці экспертную ацэнку крымінальных спраў Аўтуховіча, Лявонава, Асіпенкі і Дубскага ў межах Усходняга партнёрства
20.08.2009 г.
Мікалай АўтуховічПрадпрымальнікі прапаноўваюць правесці экспертную ацэнку крымінальных спраў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава, Уладзіміра Асіпенкі і Арцёма Дубскага ў межах праграмы Еўрасаюза "Усходняе партнёрства". Адпаведная адозва была накіравана 20 жніўня пасольству Швецыі і прадстаўніцтву Еўрапейскай камісіі ў Беларусі. Пра гэта БелаПАН паведаміў праваабаронца Ігар Леднік.

На яго думку, беларускія ўлады спрабуюць маніпуляваць меркаваннем еўрапейскіх палітыкаў адносна крымінальных спраў, распачатых у сувязі з пратэстамі індывідуальных прадпрымальнікаў супраць абмежаванняў пры найме работнікаў. Марцін Фінке, нямецкі спецыяліст у сферы крымінальнага права, паводле просьбы беларускіх уладаў знаёміўся са справай прадпрымальнікаў. Ён зрабіў заключэнне, што ніякіх парушэнняў заканадаўства пры яго расследаванні няма. Але заключэнне Фінке грунтуецца выключна на матэрыялах абвінавачання, зроблена з парушэннем беларускага заканадаўства да разгляду справы ў судзе, без уліку меркавання абароны і абвінавачанага. Ініцыяваўшы экспертызу, беларускія ўлады мелі палітычныя мэты: заключэнне было накіравана дэпутатам Еўрапарламента і пасольствам краін Еўрасаюза ў Беларусі, — лічыць Леднік.

Як паведаміў праваабаронца, справа Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі ставіць пад пагрозу рэалізацыю праграмы ЕС "Усходняе партнёрства" з удзелам Беларусі. Падпісаннем пражскай дэкларацыі Беларусь узяла на сябе абавязацельства пабудовы партнёрства на аснове вяршэнства закону і выканання правоў чалавека і асноўных свабод, — падкрэсліў Леднік.

У межах шматбаковага супрацоўніцтва праграмы "Усходняе партнёрства" мы заклікаем да экспертнай ацэнкі законнасці пазбаўлення волі Аўтуховіча, Лявонава, Асіпенкі і Дубскага, — сказаў Леднік.

Паводле яго слоў, заяву падпісалі больш як 200 чалавек, у асноўным прадпрымальнікі.

Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Уладзімір Асіпенка былі затрыманы 8 лютага 2009 года. 18 лютага ім выставілі абвінавачанне на падставе арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці). З 16 красавіка па 16 ліпеня Аўтуховіч праводзіў галадоўку, патрабуючы ў самы кароткі тэрмін або перадаць справу ў суд, або змяніць усім падследным меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе.

Арцём Дубскі быў асуджаны 7 ліпеня на адзін год пазбаўлення волі з утрыманнем у калоніі агульнага рэжыму. Праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" афіцыйна прызнала Дубскага і яшчэ 10 фігурантаў "справы чатырнаццаці", асуджаных за акцыю пратэсту прадпрымальнікаў, вязнямі сумлення.

БелаПАН 

 
« Папяр.   Наст. »

Апытанне

Ці пойдзе Лукашэнка на гэтыя крокі?
 
© 2010 Pagonia
Joomla! is Free Software released under the GNU/GPL License.