Надвор'е

Надвор`е ў Гродне на тры днi

Апошнія Навіны


Беларускія грамадскія арганізацыі правядуць мерапрыемствы, прысвечаныя 70-годдзю з дня падпісання пакта Молатава — Рыбентропа
20.08.2009 г.
Беларускія грамадскія арганізацыі правядуць мерапрыемствы, прысвечаныя 70-годдзю з дня падпісання пакта Молатава — РыбентропаБеларускія грамадскія арганізацыі правядуць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю з дня падпісання пакта Молатава — Рыбентропа. Пра гэта 20 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мeнску паведаміў старшыня мемарыяльнай секцыі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (БДТАПГК) Вячаслаў Сіўчык.

Паводле яго слоў, 23 жніўня, дзень падпісання пакта Молатава — Рыбентропа, прызнаны Парламенцкай асамблеяй АБСЕ днём памяці ахвяраў сталінскага і фашысцкага рэжымаў. 

23 жніўня актывісты палітычных і грамадскіх арганізацый Беларусі, у прыватнасці БДТАПГК, ГА "Рух "За Свабоду", Саюза палякаў на Беларусі, Беларускага Шуманаўскага таварыства, аргкамітэта па стварэнні руху "Разам", кампаніі "Будзьма беларусамі!" наведаюць мемарыяльны комплекс "Катынь" у Смаленску (Расія). Гэта месца пахавання практычна 20 тысяч ахвяраў сталінскага і фашысцкага рэжымаў, — сказаў Сіўчык.

Апрача таго, ён зазначыў, што паводле пакта Молатава — Рыбентропа адбылося ўз'яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі. У выніку многія сельскія жыхары з Заходняй Беларусі былі высланы ў Сібір, раскулачаны, а многія расстраляны. Вяскоўцы ў асноўным былі вернікамі. І я заклікаю прадстаўнікоў усіх канфесій маліцца ў гэты дзень за бязвінна забітых, — сказаў Сіўчык.

Як заявіў на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч, актывісты гэтай арганізацыі правядуць мемарыяльныя акцыі ва ўсіх абласцях рэспублікі. Яны прынясуць кветкі і прывядуць у парадак магілы тых, хто стаў ахвярай гэтага пакта. Апрача таго, нашы актывісты маюць намер правесці навуковыя канферэнцыі з ацэнкай гэтага пакта і пачатку Другой сусветнай вайны ў Баранавічах і Гродне з прыцягненнем гісторыкаў і спецыялістаў. Мы плануем, што канферэнцыя ў Гродне пройдзе 17 верасня, а 16 верасня ў Ракаве адбудзецца мастацка-культурнае мерапрыемства, прысвечанае акупацыі фашыстамі Польшчы, — паведаміў Губарэвіч.

Як зазначыў гісторык Ігар Лялькоў, Катынь для паездкі выбрана не выпадкова. Там расстраляны каля 5 тысяч салдат і афіцэраў Войска Польскага. У ім служылі і беларусы, якія жылі на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Апрача таго, там было расстраляна каля 15 тысяч зняволеных Смаленскай турмы. Многія з гэтых расстраляных былі прадстаўнікамі гэтак званага "Смаленскага адраджэння", якія лічылі Смаленск сапраўднай беларускай тэрыторыяй, — сказаў Лялькоў.

БелаПАН 

 
« Папяр.   Наст. »

Апытанне

Ці пойдзе Лукашэнка на гэтыя крокі?
 
© 2010 Pagonia
Joomla! is Free Software released under the GNU/GPL License.